Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Шэбрын)
Праваслаўны храм | |
Свята-Прачысценская царква | |
---|---|
52°05′53,89″ пн. ш. 23°53′22,45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Шэбрын |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | невядомы |
Будаўніцтва | 1793—1798 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000132 |
Стан | Дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Прачысценская царква — праваслаўная царква, помнік класіцызму XVIII стагоддзя. Знаходзіцца на галоўнай вуліцы ў в. Шэбрын Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1793—98 гг. з цэглы. Адрэстаўрыравана ў 2001—2002 гадах.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У архітэктуры ўвасобіўся лаканічны, строгі і рытмічны стыль класіцызму. Просты і кампактны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты 2-схільным дахам, 3-вугольны франтон якога завяршае плоскасны галоўны фасад. Ён, як і бакавыя фасады, рытмічна расчлянёны шырокімі лапаткамі, лучковымі аконнымі праёмамі і нішамі. Вуглы будынка акруглены.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Зала храма 4 драўлянымі слупамі падзелена на 3 нефы. Бакавыя 2-павярховыя рызніцы і апсіда паміж імі ўчынены ўнутры асноўнага аб'сму і злучаны паміж сабой шырокімі бакавымі арачнымі прасветамі; нал уваходам хоры. Апсіда асветлена 8-граннай люкарнай.
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]Мураваная званіца пастаўлена асобна збоку перад храмам і вырашана ў адзіным з царквой архітэктурным стылі: цэнтрычнае, квадратнае ў плане вежападобнае збудаванне пад шатровым дахам з макаўкай. Плоскасныя грані крапаваны вуглавымі пілястрамі і прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Шэбрын) на Вікісховішчы |
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Шэбрын) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Шэбрын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Шэбрын) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Шэбрын) на сайце «Архіварта»