Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы (Жыткавічы)
Славутасць | |
Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы | |
---|---|
| |
52°13′36″ пн. ш. 27°52′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1842 |
Дата скасавання | 1972 |
Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы — колішні праваслаўны храм у г. Жыткавічы Гомельскай вобласці. Знаходзілася ў цэнтры горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1842 г. з дрэва вотчынным уладальнікам Яленскім. Першы прыход адзначаны ў 1581 г., у архіве захоўваліся метрычныя кнігі з 1827 г.
Згарэла ў 1972 годзе. На яе месцы ў канцы XX стагоддзя пабудавана новая царква з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Была вырашана 4-зрубным выцягнутым увышыню аб’ёмам. Мела 2 вертыкальныя дамінанты: чацверыковую званіцу над прытворам, завершаную шатровай вежачкай на 8-граннай шыі, і шацёр з цыбулепадобным купалам над светлавым барабанам малітоўнай залы. Кампазіцыю ўзбагачала 5-гранная апсіда з бакавой нізкай рызніцай і кароткі бабінец, шматпланавае спалучэнне разнастайных дахаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Апсіда вылучалася 3-ярусным іканастасам на 10 абразоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камяніца Жыравецкая // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 497-498. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.