Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы (Жыткавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы
Царква ў 1940-я гг.
Царква ў 1940-я гг.
52°13′36″ пн. ш. 27°52′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1842
Дата скасавання 1972
Map

Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы — колішні праваслаўны храм у г. Жыткавічы Гомельскай вобласці. Знаходзілася ў цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Спас Пантакратар», абраз памеснага рада іканастаса з Траецкай царквы г. Жыткавічы. 1640. НММ РБ

Пабудавана ў 1842 г. з дрэва вотчынным уладальнікам Яленскім. Першы прыход адзначаны ў 1581 г., у архіве захоўваліся метрычныя кнігі з 1827 г.

Згарэла ў 1972 годзе. На яе месцы ў канцы XX стагоддзя пабудавана новая царква з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Была вырашана 4-зрубным выцягнутым увышыню аб’ёмам. Мела 2 вертыкальныя дамінанты: чацверыковую званіцу над прытворам, завершаную шатровай вежачкай на 8-граннай шыі, і шацёр з цыбулепадобным купалам над светлавым барабанам малітоўнай залы. Кампазіцыю ўзбагачала 5-гранная апсіда з бакавой нізкай рызніцай і кароткі бабінец, шматпланавае спалучэнне разнастайных дахаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Апсіда вылучалася 3-ярусным іканастасам на 10 абразоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]