Свята-Троіцкая царква (Лявонпаль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Царква ў 2007 годзе
Царква ў 2007 годзе
55°47′59,23″ пн. ш. 27°47′03,31″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Лявонпаль
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства з рысамі барока
Будаўніцтва 17741782 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000562шыфр 212Г000562
Стан дзейнічае

Свята-Троіцкая царква (Віцебская вобласць)
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Лявонпаль Даўгінаўскага сельсавета (Мёрскі раён, Віцебская вобласць).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл на старым фотаздымку

У заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 1774 годзе з дрэва як касцёл.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад

Твор народнага дойлідства з рысамі барока.

Вырашана працяглым зрубам пад двухсхільным стромкім гонтавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане пасярэдзіне вільчыка. Высокая пяцігранная апсіда, да якой далучаны нізкія бакавыя сакрысціі, накрыта вальмавым дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны высока ўзнятымі рашотчатымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасенках. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам даху і раней меў 2 бакавыя вежы. Перад уваходам ганак-паперць.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры ў габарытах асноўнага зруба вылучаны вузкі прытвор, над якім размешчаны хоры. Драўляная скульптура «Укрыжаванне» 18 ст., абразы 18 — 19 ст. «Святы Пётр», «Святы Павел».

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

На вуглу царкоўнай сядзібы пастаўлена невялікая драўляная званіца — помнік народнага драўлянага дойлідства. Двух'яруснае 4-граннае вежападобнае збудаванне на мураваным цокалі. Другі адкрыты каркасны ярус-звон вылучаны шырокім гонтавым адлівам і накрыты шатровым гонтавым дахам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 311.
  • Свята-Троіцкая царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя : да двухтысячагоддзя Іісуса Хрыста / уклад. А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. — Мн., 2000. — С. 103.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]