Свята-Троіцкая царква (Шалыгі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўная царква
Свята-Троіцкая царква
Краіна  Беларусь
Вёска Шалыгі
Стан не захавалася

Свята-Троіцкая царква ў в. Шалыгі (Віцебскі раён). Час будаўніцтва не высветлены. На 1910 г. ацэньвалася ў 200 руб.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор народнага драўлянага дойлідства. Была вырашана ашаляваным зрубам (8х3х2 сажні) з аднаяруснай званіцай (вышыня 4 сажні) з боку галоўнага фасада. Над бляшаным дахам узвышалася галоўка. Фасады чляніліся 6 вялікімі вокнамі і 3 дзвярамі. Унутры апсіду вылучаў невялікі іканастас простай работы (8х4,5 аршына).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін, А. М. Страчаная архітэктураня спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 718. — ISBN 985-02-0647-0.