Шалыгі (Віцебскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Шалыгі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовы індэкс
211318
Аўтамабільны код
2
Шалыгі на карце Беларусі ±
Шалыгі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Шалыгі (Віцебскі раён)
Шалыгі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Шалыгі (Віцебскі раён)

Шалы́гі[1] (трансліт.: Šalyhi, руск.: Шалыги) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мазалаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII ст. вядома як цэнтр аднайменнага маёнтка, якому ў 1785 належала 570 дзес. зямлі. У 1834 у маёнтку 45 рэвізскіх сялянскіх душ. У 1846 уласнасць тытулярнага саветніка памешчыка Казіміра Лесатовіча. У 1847 у маёнтак уваходзіла 8 двароў, 58 жыхароў. Асноўным заняткам сялян было земляробства. Аднак на судаходнай Зах. Дзвіне сяляне мелі і дадатковы заробак — працавалі на будаўніцтве барак і іншых суднаў, наймаліся да купцоў работнікамі і вазілі тавары ў Рыгу. Сяляне былі прыхаджанамі праваслаўнай царквы Узвіжання Крыжа Гасподня ў в. Лужасна. У 1878 маёнтак уласнасць памешчыка А. П. Багданава, яму належала 280 дзес. зямлі. Тут была царкоўнапрыходская школа. У 1905 фальварак (1 двор, 7 жыхароў) у Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета і губерні. Апошнім уладальнікам маёнтка быў памешчык Шнэя, яму належала 44 дзес. зямлі.

З 20 жніўня 1924 вёска цэнтр сельсавета Лосвідскага раёна Віцебскай акругі (20 кастрычніка 1924 перайменаваны ў Міхалёўскі), з 29 кастрычніка 1924Кузняцоўскага раёна, з 26 сакавіка 1927Віцебскага раёна і акругі, з 26 ліпеня 1938Віцебскага раёна і вобласці. У 1926 на хутарах 12 двароў, 48 жыхароў. У 1930 арганізаваны калгас. Працавалі лесапілка, сталярная майстэрня. У 1936 у вёсцы пераселены жыхары населеных пунктаў Трылессе, Тое Поле, у 1939 — Воўчыя Ямы.

У 1941 у вёсцы 65 двароў, 250 жыхароў. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 Шалыгі акупіраваны нямецкімі войскамі. У ліпені 1942 нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі ўсе 65 двароў і 17 жыхароў.

З 20 снежня 1960 вёска ў Мазалаўскім сельсавеце. У 1969 тут 25 двароў і 64 жыхары; 1 студзеня 2003 — 6 двароў і 12 жыхароў.

Вёска ў складзе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Сушчова».

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • З гісторыі населеных пунктаў / Падрыхт. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 765—766. — ISBN 985-02-0647-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]