Свята-Уваскрасенская царква (Альгомель)
Праваслаўны храм | |
Свята-Уваскрасенская царква | |
---|---|
![]() | |
52°02′52″ пн. ш. 27°29′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Альгомель |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Заснавальнік | Раман Фарэйстэр |
Дата пабудовы | 1817 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўны храм у цэнтры в. Альгомель (Столінскі раён). Помнік народнага дойлідства. Прыпісная да Магдалінаўскай царквы.
Пабудавана ў 1817 г. з дрэва па фундацыі памешчыка Рамана Фарэйстэра.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Да чатырохсценнага зруба з захаду далучана чацверыковая званіца, падзеленная на два ярусы карнізам з разным аркатурным фрызам і завершаная шатром з макаўкай. Такое ж завяршэнне мае васьмігранны светлавы барабан над двухсхільным дахам аб'ёму малітоўнай залы. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.


Унутры зала перакрыта столлю на падугах, яе прастора пашырана васьмігранным пірамідальным скляпеннем барабана. Апсіда вылучана драўляным разным трох'ярусным іканастасам 18 ст.: 12 абразоў апостальскага чыну, «Спас з прадстаячымі» дэісуснага чыну, «Благавешчанне» (падпісаны: «Року 1759, месяца второго пятого дня… раб Божы Стефан Кардаш справил образ Богу на хвалу») у святочным чыне, «Маці Божая Адзігітрыя» ў мясцовым чыне. Да іканастасных па мастацкай трактоўцы падобны насценныя абразы «Сашэсце ў пекла» (17 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя», «Васіль Вялікі», «Троіца старазапаветная» і «Дэісус» (усе 18ст.; перанесены з Івана-Багаслоўскай царквы в. Вялікае Малышава Столінскага раёна), «Пакроў Багародзіцы» (19ст.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Мн., 1998. С. 75, 120.
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Уваскрасенская царква (Альгомель)
- Свята-Уваскрасенская царква (Альгомель) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Уваскрасенская царква (Альгомель) на сайце Radzima.org
- Свята-Уваскрасенская царква (Альгомель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Уваскрасенская царква (Альгомель) на сайце «Архіварта»