Свята-Успенская царква (Свір)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Свята-Успенская царква, Свір)
Свята-Успенская царква ў Свіры

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у гарадскім пасёлку Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На паўночна-ўсходняй ускраіне пасёлка. Пабудавана ў пачатку XX ст. з дрэва як стараабрадніцкая.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохсценным зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной, завершанай макаўкай. Над трохвугольным франтонам галоўнага фасада ўзведзены высокі васьмярык з цыбулепадобным купалам. Уваход зроблены праз дабудаваны каркасны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Адзінарнымі элементамі дэкору плоскасных фасадаў з’яўляецца ліштва і сандрыкі прамавугольных аконных праёмаў, вылучаных на фоне гарызантальнай шалёўкі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры малітоўная зала перакрыта корабавым скляпеннем. У апсідзе скульптурная выява «Укрыжаванне», абапал якой па сценах развешаны абразы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]