Свята-Успенская царква (Свір)

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у гарадскім пасёлку Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На паўночна-ўсходняй ускраіне пасёлка. Пабудавана ў пачатку XX ст. з дрэва як стараабрадніцкая.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохсценным зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной, завершанай макаўкай. Над трохвугольным франтонам галоўнага фасада ўзведзены высокі васьмярык з цыбулепадобным купалам. Уваход зроблены праз дабудаваны каркасны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Адзінарнымі элементамі дэкору плоскасных фасадаў з’яўляецца ліштва і сандрыкі прамавугольных аконных праёмаў, вылучаных на фоне гарызантальнай шалёўкі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры малітоўная зала перакрыта корабавым скляпеннем. У апсідзе скульптурная выява «Укрыжаванне», абапал якой па сценах развешаны абразы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Успенская царква (Свір) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Свір) на сайце Radzima.org