Свята-Успенская царква (Кашэвічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Успенская царква
Усьпенская царква. в. Кашэвічы , мал2.jpg
52°28′59″ пн. ш. 28°44′01″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Кашэвічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1642 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000567шыфр 312Г000567

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Кашэвічы (Петрыкаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1642 г.

Успенская царква. XX ст.
Вежа царквы. XX ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку мела глыбінна-прасторавую кампазіцыю, складалася з квадратнага ў плане асноўны аб’ёму і пяціграннай алтарнай апсіды. У другой палове XIX ст. да асноўнага аб’ёму з захаду прыбудаваная двух’ярусная чацверыковая вежа-званіца з дахам складанай канфігурацыі. Над асноўным аб’ёмам двух’ярусны васьмерыковы верх (у інтэр'еры пераход да яго ад ніжняга чацверыка на ветразях, у якіх прарэзаныя дэкаратыўныя галаснікі), завершаны цыбулепадобным купалам. Алтарная апсіда накрытая шатровым дахам з купалком на глухім барабане. Дахі злучаныя прамежкавай двухсхільнай стрэшкай. Сцены звонку гарызантальна ашаляваныя, прамавугольныя вокны аздобленыя плоскімі ліштвамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр’еры асноўны аб’ём злучаны з алтарнай часткай праёмам у выглядзе стылізаванай двухпралётнай аркі, мае кансольна-бэлечныя хоры, агароджаныя балюстрадай. Помнік адметны своеасаблівай сістэмай прапорцый, звязанай са старажытна-рускім дойлідствам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]