Святлана Апанасаўна Святлічная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Апанасаўна Святлічная
Дата нараджэння 15 мая 1940(1940-05-15) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Vladimir Ivashov[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, кінаактрыса
Узнагароды
медаль Пушкіна
Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0841254
ssvetlichnaya.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святлана Апанасаўна Святлічная (руск.: Светла́на Афана́сьевна Светли́чная; нар. 15 мая 1940, Ленінакан, Армянская ССР) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, Заслужаная артыстка РСФСР (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 15 мая 1940 г. у Ленінакане (цяпер Гюмры) у Арменіі. Яе бацька Апанас Міхайлавіч Святлічны ў вайну служыў у СМЕРШ, удзельнічаў у спецаперацыях ваеннай разведкі, даслужыўся да падпалкоўніка. Святлана пайшла ў школу ў Ахтырцы Сумскай вобласці, скончыла школу ў Савецку Калінінградскай вобласці, у 1958 годзе бацька Святланы сышоў у адстаўку, і сям’я пасялілася ў Мэлітопалі. У гэтым жа годзе паступіла ва УДІК, на курс Міхаіла Рома.

У 1963 годзе, пасля заканчэння інстытута, яна стала актрысай Тэатру-студыі кінаакцёра.

У кіно дэбютавала ў 1960 годзе ў фільме Міхаіла Каліка «Калыханка».

Самай запамінальнай роляй Святланы Святлічнай стала фатальная спакусніца Ганна Сяргееўна ў «Дыяментавай руцэ». У гэтай ролі Святлічная з гумарам ўвасобіла абсалютна новы на той момант тыпаж жанчыны — сучаснай, стыльнай, сексуальна разняволенай. Такіх гераінь ў савецкім кіно яшчэ не было.

Святлана Святлічная працавала з савецкімі рэжысёрамі Рыгорам Аляксандравым («Шпак і Ліра»), Станіславам Растоцкім («Герой нашага часу»), Марленам Хуцыевым («Застава Ільіча»), Юліем Файтам («Пакуль фронт у абароне»), Таццянай Ліёзнавай («Ім скараецца неба», «Семнаццаць імгненняў вясны»), Леанідам ГайдаемДыяментавая рука»), Георгіем Данелія («Трыццаць тры»), Эдмондам Кеасаянам («Кухарка», «Новыя прыгоды няўлоўных»), Міхаілам Калікам («Калыханка», «Любіць»), Станіславам Гаварухіным («Месца сустрэчы змяніць нельга»). У расійскі час ярка праявіла сябе ў рэжысёрскіі кінадэбюце Рэнаты Літвінавай «Багіня: як я пакахала» і ў карціне Іасана Стэлінга «Дзяўчына і смерць».

Зноскі