Святлана Георгіеўна Суджаева
Святлана Георгіеўна Суджаева | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1951 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | медыцына: кардыялогія, рэабіліталогія, псіхафізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Мінскі медыцынскі інстытут |
Вядомая як | Першая ў гісторыі медыцыны Беларусі жанчына - доктар медыцынскіх навук па спецыяльнасці «кардыялогія» |
Прэміі |
Святлана Георгіеўна Суджаева (15 верасня 1951, Мінск) — выбітны беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі, рэабіліталогіі, патафізіялогіі кровазвароту, псіхафізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (2007). Першая ў гісторыі медыцыны Беларусі жанчына — доктар медыцынскіх навук па спецыяльнасці «кардыялогія». З’яўляецца вядучым членам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў (ESC), членам Еўрапейскай Асацыяцыі па прафілактыцы і рэабілітацыі хворых з захворваннямі сэрца, а таксама каардынатарам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў ў галіне кардыялагічнай рэабілітацыі па Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1974 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа». З 1974 па 1979 глд працавала ў лячэбна-прафілактычных установах Беларусі. У 1979 годзе паступіла і ў 1981 годзе скончыла клінічную ардынатуру ў Беларускім НДІ кардыялогіі па спецыяльнасці «кардыялогія». У 1982—1996 гадах працавала навуковым супрацоўнікам лабараторыі рэабілітацыі хворых на інфаркт міякарда. У 1997—2001 гадах — намеснікам дырэктара Беларускага НДІ кардыялогіі па клінічнай працы, пасля рэарганізацыі Беларускага НДІ кардыялогіі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» ў 2001 годзе (дырэктар прафесар Н. А. Манак) працягнула працаваць намеснікам дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» па кардыятэрапіі да 2004 года.
З ліпеня 2007 — загадчыца лабараторыі рэабілітацыі хворых кардыялагічнага і кардыяхірургічнага профілю. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Дыягнастычнае значэнне пробы з псіхаэмацыйным напружаннем для ацэнкі стану каранарнага крывацёку і скарачальных рэзерваў міякарда ў хворых на ІХС» ў 1987 годзе, доктарскую дысертацыю «Псіхафізіялагічны аспект рэабілітацыі хворых інфарктам міякарда» — у 1994 годзе. Званне прафесара па спецыяльнасці «клінічная медыцына» прысвоена Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіяй Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Апублікавала 370 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 43 навукова-практычных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 127 навуковых артыкулаў. Атрымала 9 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Падрыхтавала 5 кандыдатаў медыцынскіх навук.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь за цыкл прац «Навуковае абгрунтаванне, стварэнне і ўкараненне ў практыку тэхналогій комплекснай кардыялагічнай рэабілітацыі хворых пасля аперацый на сэрцы і магістральных сасудах, а таксама пасля трансплантацыі сэрца ў Беларусі» (2011)[1].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Кардиологическая реабилитация в Республике Беларусь: современное состояние проблемы / С. Г. Суджаева, О. А. Суджаева // Евразийский кардиологический журнал. — Вып. 2, 2015.
- Реабилитация больных кардиологического и кардиохирургического профиля: (кардиологическая реабилитация): национальные рекомендации / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Республиканский научно-практический совет «Кардиология», Белорусское научное общество кардиологов; подготовили: С. Г. Суджаева [и др.]
- Реабилитация после реваскуляризации миокарда / С. Г. Суджаева, О. А. Суджаева — Медицинская литература, 2009. — 128 с. — ISBN 978-5-89677-131-9.
- Губич Т. С., Суджаева С. Г., Казаева Н. А., Суджаева О. А., Корнелюк О. М. Влияние различных программ медицинской реабилитации на толерантность к физической нагрузке у пациентов с хронической ревматической болезнью сердца после хирургической коррекции клапанных пороков // Аспирантский вестник Поволжья, Том 20, № 5—6 (2020) — 14.01.00 Клиническая медицина — С. 49—57.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Суджа́ева Святлана Георгіеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 250. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Суджаева Светлана Георгиевна Архівавана 31 ліпеня 2023. (руск.) // Сайт РНПЦ «Кардыялогія»
- База патентов Беларуси (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Дактары медыцынскіх навук
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кардыёлагі СССР
- Кардыёлагі Беларусі
- Постаці рэабіліталогіі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі