Святлана Сяргееўна Пішч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святлана Сяргееўна Пішч
 
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Член у
Нараджэнне 16 жніўня 1965(1965-08-16) (55 гадоў)
 
Узнагароды
Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Святлана Сяргееўна Пішч (нар. 16 жніўня 1965, с. Тарангул Ленінскага раёна Паўночна-Казахстанскай вобласці, Казахстан) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі інстытут правазнаўства (бухгалтарскі ўлік, аналіз, аўдыт), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае кіраванне і права).

Працоўную дзейнасць пачала рэвізорам кантрольна-рэвізійнага аддзела аб’яднання «Гроднааблплодагароднінагас». Працавала бухгалтарам, эканамістам, дырэктарам магазіна, генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гарант-Сэрвіс» у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Член прэзідыума Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

З’яўлялася дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава)[1].

Зноскі