Святое возера (возера, Лепельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святое
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 146,4 м
Даўжыня 0,53 км
Шырыня 0,31 км
Плошча 0,11 км²
Аб’ём 0,00052 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,35 км
Найбольшая глыбіня 8,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,7 м
Гідралогія
Салёнасць 0,32—0,34 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,39 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Святое (Беларусь)
Святое
Святое
Святое (Віцебская вобласць)
Святое
Святое
Map

Свято́евозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Эса, на заходняй ускраіне горада Лепель.

Плошча паверхні возера 0,11 км², даўжыня 0,53 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,7 м, сярэдняя 4,7 м. Аб'ём вады ў возеры 0,52 млн. м³. Плошча вадазбору 3,39 км².

Вадазбор спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты, з марэнных суглінкаў і супескаў. Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—3 да 8—14 м, спадзістыя, на поўдні стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўночна-заходнія берагі нізкія і тарфяністыя, на захадзе возера месцамі сплавінныя. Уздоўж заходняга і паўночна-заходняга берага пойма шырынёй ад 30 да 200 метраў. Дно возера ўздоўж берагоў пясчанае, астатняя частка дна выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае. Упадаюць ручаі і каналы. Выцякае ручай у возера Проша[1].

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Макрыцкі А. М. Святое возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29, 51. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)