Святы Славакіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Афіцыйныя святы і выхадныя дні ў Славакіі[правіць | правіць зыходнік]

Дата Назва Арыгінальная назва Заўвагі
1 студзеня (1993) Дзень заснавання Славацкай рэспублікі Deň vzniku Slovenskej republiky Падзел ЧССР на Чэхію і Славакію
6 студзеня Богаяўленне (Тры каралі і Раство ў праваслаўных хрысціян) Zjavenie Pána (Traja králi a vianočný sviatok pravoslávnych kresťanov)
сакавік, красавік Вялікая пятніца Veľkonočný piatok
сакавік, красавік Велікодны панядзелак Veľkonočný pondelok
1 мая (1886) Свята працы Sviatok práce
8 мая (1945) Дзень перамогі над фашызмам Deň víťazstva nad fašizmom Сканчэнне II сусветнай вайны ў Еўропе; пачаткова адзначалася на дзень пазней
5 ліпеня (863) Дзень Св. Кірылы і Св. Мяфодзія Sviatok svätého Cyrila a Metoda Славянскія місіянеры Кірыл і Мяфодзій прыйшлі ў Вялікую Маравію
29 жніўня (1944) Гадавіна Славацкага нацыянальнага паўстання Výročie Slovenského národného povstania Паўстанне славацкага народа супраць нацысцкай Германіі
1 верасня (1992) Дзень Канстытуцыі Славацкай рэспублікі Deň Ústavy Slovenskej republiky У Браціславе была прынята канстытуцыя Славакіі
15 верасня Дзень блаславёнай Дзевы Марыі, заступніцы Славакіі Sviatok Panny Márie Sedembolestnej, patrónky Slovenska
1 лістапада Дзень усіх святых Sviatok všetkých svätých У гэты дзень наведваюць могілкі
17 лістапада (1989/1939) Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю Deň boja za slobodu a demokraciu Гадавіна студэнцкай дэманстрацыі супраць нацысцкай акупацыі ў 1939, а таксама дэманстрацыі ў 1989 у Браціславе і Празе, які запачаткавалі Аксамітную рэвалюцыю
24 снежня Шчодры дзень Štedrý deň Увечары гэтага дня адчыняюць падарункі
25 снежня Раство Prvý sviatok vianočný літаральна: першае каляднае свята
26 снежня Дзень святога Стэфана Druhý sviatok vianočný літаральна: другое каляднае свята

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]