Перайсці да зместу

Браціслава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сталіца Славакіі)
Горад
Браціслава
славацк.: Bratislava
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Край
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
907
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Пожань, Прэсбург, Прэшпарак
Плошча
368 км²
Вышыня НУМ
140 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
431 061 чалавек (2009)
Шчыльнасць
1171 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
каталікі 56,7%, атэісты 29,3%, лютэране 6 %, астатнія 4,7 %
Этнахаронім
брацісла́вец, брацісла́ўка, брацісла́ўцы
Часавы пояс
Тэлефонны код
+421 02
Паштовыя індэксы
8XX XX
Аўтамабільны код
BA,BL
Афіцыйны сайт
bratislava.sk
(славацк.)(англ.)(ням.)
Браціслава на карце Славакіі
Slovakia kraj bratislava.png
Браціслава

Бра́ціслава (славацк.: Bratislava) — горад, сталіца Славакіі. Буйнейшы горад краіны. Колькасць насельніцтва — 425 тыс. чал. (2005).

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Браціслава размешчана на высокім левым беразе Дуная (невялікая частка раёнаў на правым беразе), у перадгор'ях Малых Карпат, у асяроддзі лесапаркавай зоны. Горад непасрэдна прылягае да межаў з Аўстрыяй (да 21 снежня 2007 года існавалі памежныя пераходы Петржалка-Берг і Яраўцы-Кітзэе) і Венгрыяй (да 21 снежня 2007 года існаваў памежны пераход Русаўцы-Райка).

Браціслава з'яўляецца адзінай сталіцай свету, якая непасрэдна мяжуе з дзвюма іншымі дзяржавамі. Браціслаўская вуліца Копчанская пераходзіць у вуліцу Альтэ-Нордзюд-Ландэсштрасэ суседняй аўстрыйскай вёскі Кітзэе, а Венская дарога пераходзіць у Прэсбург-штрасэ, якая праходзіць праз аўстрыйскую камуну Вольфсталь. Да 1936 года з Браціславы ў Вену можна было даехаць на гарадскім трамваі.

Да 1919 года горад называўся Прэ́шпарак (Prešporok, Prešporek). Нямецкая назва: Pressburg (Прэ́сбург), венг.: Pozsony (По́жань). У Сярэднявеччы горад называўся лац.: Posonium, лац.: Istropolis (Істрапо́ліс).

У II ст. да н.э. тут было старажытнае паселішча кельтаў. У I ст. — рымскі ваенны лагер. У V ст. на тэрыторыі сучаснай Браціславы з'явіліся славянскія плямёны. У X ст. Браціслава згадваецца як крэпасць Вялікамараўскай дзяржавы. У 907 годзе каля сцен горада венгры разграмілі чэшскае войска і Браціслава ўвайшла ў склад Венгерскага каралеўства пад назвай Пажонь. У XIII ст. атрымала статус свабоднага каралеўскага горада. Пачалася актыўная нямецкая каланізацыя, і ў горада з'явілася новая назва — Прэсбург. У 1541—1784 гадах горад — сталіца Венгерскага каралеўства, рэзідэнцыя караля і архібіскупа. У 1541—1848 гадах у Браціславе праводзіліся паседжанні венгерскага дзяржаўнага сходу і каранаванне каралёў. У 1805 годзе паблізу Прэсбурга адбылася Аўстэрліцкая бітва, у якой Напалеон I разбіў войскі Аўстрыі і Расіі. Тут быў заключаны Прэсбургскі мір паміж Францыяй і Аўстрыяй (1805). Са студзеня 1919 года Браціслава — сталіца Славакіі ў складзе Чэхаславацкай рэспублікі. У 1939—1945 гадах — сталіца Славацкай дзяржавы. З 1993 года Браціслава — сталіца незалежнай Славацкай Рэспублікі.

Клімат — кантынентальны, сярэднегадавая тэмпература +10,5 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 565 мм. Сярэдняя тэмпература студзеня — прыблізна −0,4 °C, а сярэдняя тэмпература ліпеня — 21,3 °C. Зімовы перыяд халодны і вільготны са снежным покрывам. Лета цёплае, часта з моцнымі ветрамі.

Клімат Браціславы (норма 1981-2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 19,8 19,1 25,0 30,3 33,4 36,3 38,2 39,3 34,0 30,0 21,3 17,9 39,3
Сярэдні максімум, °C 2,7 5,1 10,3 16,7 21,8 24,9 27,5 27,0 21,7 15,6 8,2 3,3 15,4
Сярэдняя тэмпература, °C −0,4 1,2 5,5 11,0 16,0 19,1 21,3 20,7 15,9 10,4 4,9 0,7 10,5
Сярэдні мінімум, °C −3,4 −2,3 1,3 5,4 10,2 13,4 15,4 15,0 11,0 6,1 1,8 −1,9 6,0
Абсалютны мінімум, °C −24,6 −20 −15,1 −4,4 −2 3,0 7,0 5,0 −2 −8 −12 −20 −24,6
Норма ападкаў, мм 39 37 38 34 55 57 53 59 55 38 54 46 565
Крыніца: Надвор'е і клімат

Адукацыя і навука

[правіць | правіць зыходнік]
Будаўніцтва моста праз Дунай (1971).

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]