Свяцкі парк
Выгляд

Свяцкі парк — помнік прыроды рэспубліканскага значэння, знаходзіцца ў в. Свяцк Гродзенскага раёна. Пейзажны парк, плошча 12 га.

Закладзены ў канцы XVIII — пач. XIX ст. Размешчаны на двух узгорках, у лагчыне — сістэма вадаёмаў на розных узроўнях, за імі хваёвы лясны масіў. Цэнтр кампазіцыі — Свяцкі палац XVIII ст. з партэрам перад ім. На поўнач ад палаца невялікая адкрытая пляцоўка (раней быў ружоўнік), абмежаваная з трох бакоў дрэвавымі масівамі з падлескам і ўзлескамі, з усходняга боку прымыкае пладовы сад, па перыметры абсаджаны мясцовымі лісцевымі пародамі дрэў. У парку больш за 30 відаў дрэў і кустоў. 3 экзотаў растуць дугласіі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свяцкі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.