Свяцк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Свяцк
Śviacak. Сьвяцак (2006).jpg
Палацава-паркавы комплекс Валовічаў, Свяцк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
32 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 152
Паштовы індэкс
231738
Аўтамабільны код
4
Свяцк на карце Беларусі ±
Свяцк (Беларусь)
Свяцк
Свяцк (Гродзенская вобласць)
Свяцк

Свяцк[1] (трансліт.: Sviack, руск.: Святск) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета. Насельніцтва 32 чал. (2010). Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Гродна.

Галоўная славутасць Свяцка — палацава-паркавы комплекс Валовічаў, адзін з найлепшых архітэктурных твораў стыляў барока і класіцызму на тэрыторыі сучаснай Беларусі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Свяцк згадваецца ў XVI ст. як двор Гарадзенскага павета, які з 1521 знаходзіўся пад кіраваннем старосты гарадзенскага Ю. Радзівіла. У сярэдзіне XVI ст. існавала два паселішчы пад назвай Двор Свяцк — уладанні Ф. Валовіча і Веламоўскага адпаведна. Пад 1639 Свяцк згадваецца як асочніцкая вёска Пераломскага лясніцтва, тут было 10 валокаў зямлі і 19 радзінаў сялян-асочнікаў.

У 2-й палове XVIII ст. маршалак Ю. Валовіч выкупіў увесь маёнтак Свяцк (частку атрымаў у спадчыну), у 1779 яго сын Антоній пашырыў уладанне (набыў 2 суседнія фальваркі). У 1779 — пачатку XIX ст. тут збудавалі мураваны палац паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свяцк апынуўся ў Прусіі, з 1807 — Расійскай імперыі, у Аўгустоўскім павеце Царства Польскага, з 1837 — у Аўгустоўскай, з 1867 — у Сувалкаўскай губерні. У 2-й палове XIX ст. маёнткам валодаў Ю. Гурскі. Былое ўладанне роду Валовічаў распалася на 5 частак: Свяцк-Горны або Свяцк Гурскіх (фальварак, палац, сад, 4 вёскі), Свяцк Шаняўскіх, Свяцк-Шымкаўцы, Свяцк «Ясудаў» і Свяцк-Кулакоўшчына. У Свяцку-Горным у 18871914 працаваў патачны завод, які вырабляў вінаградны цукар, бульбяную патаку, глюкозу.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Свяцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валавічоўскай гміне Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 існавалі фальваркі Свяцк Гурскіх (8 дамоў) і Свяцк Вялікі (7 дамоў).

У 1939 годзе Свяцк увайшоў у БССР, у Гродзенскі раён. Станам на 2000 у вёсцы было 32 двары.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 — 29 чал. у Свяцку Гурскіх, 41 чал. у Свяцку «Ясудаў» і 40 чал. у Свяцку-Кулакоўшчыне; 1870 — 55 чал. у Свяцку Гурскіх і 80 чал. у Свяцку Ясудаў[3]
  • XX стагоддзе: 1921 — 168 чал. у Свяцку Гурскіх і 94 чал. у Свяцку Вялікім[4]; 1999 — 63 чал.; 2000 — 57 чал.
  • XXI стагоддзе: 2010 — 32 чал.

Інфрастуктура[правіць | правіць зыходнік]

У Свяцку працуюць бібліятэка і пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Свя́цак
  2. Вольга Князева. Свяцк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 273.
  3. Świack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. 634.
  4. Вольга Князева. Свяцк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 274.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]