Перайсці да зместу

Свінуха тонкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свінуха тонкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paxillus involutus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  71150
EOL  155071
MB  191172

Свіну́ха тонкая, Паддубняк, Свінарка[1] (Paxillus involutus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Свінуха (Paxillus) сямейства Свінухавыя (Paxillaceae).

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мае дыяметр 6—18 см, спачатку пукатая, пазней пляскатая або ўвагнутая, з загнутым уніз краем. Колер шапкі жаўтавата-бураваты або буры. Мякаць рыхлая, бураватая, без асаблівага паху. Пласцінкі тоўстыя, жаўтавата-бураватага або аліўкава-вохрыстага колеру. Ножка цыліндрычная, суцэльная, даўжынёй 8—10 см і 1—1,5 см у дыяметры. Споры гладкія, вохрыста-бураватыя.

Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Расце ў вільготных лясах, рэдкалессі, зрэдку каля пнёў, у парках, на агародах і інш. Пладаносіць з чэрвеня па кастрычнік.

Свінуха тонкая лічылася ўмоўна-ядомым грыбам пасля тэрмічнай апрацоўкі. У 1981 годзе забаронена для продажу на тэрыторыі СССР[2]. У цяперашні час выключана з пераліку ядомых грыбоў[3].

Зноскі

  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 58. — 192 с. — 60 000 экз.
  • Гапіенка В. С. Свінуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 466.