Перайсці да зместу

Себасцьен Лёб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Себасцьен Лёб
фр.: Sébastien Loeb
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[3]
Спецыялізацыя ралі
Клуб Bahrain Raid Xtreme[d][4] і The Dacia Sandriders[d][5]
Нарадзіўся 26 лютага 1974(1974-02-26)[1][2][…] (50 гадоў)
Грамадзянства
Рост 171 см
Вага 68 кг
Афіцыйны сайт (фр.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Себасцьен Лёб (фр.: Sébastien Loeb; нар. 26 лютага 1974, Агно, Эльзас, Францыя) — французскі ралійны аўтагоншчык, самы тытулаваны раліст за ўсю гісторыю, дзевяціразовы чэмпіён свету па ралі запар (2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012). Уладальнік рэкордаў па колькасці перамог, ачкоў, выйграных спецучасткаў і подыумаў у чэмпіянаце свету па ралі. Найбольш добра выступаў на асфальтавым пакрыцці (у 2005—2013 гадах выйграў усе гонкі на гэтым пакрыцці, за выключэннем трох). 23 студзеня 2022 года стаў самым узроставым пераможцам этапу ў рамках чэмпіянату свету: ва ўзросце 47 гадоў 332 дзён ён стаў трыўмфатарам на Ралі Монтэ-Карла 2022.

З 2013 года выступае ў ралійным першынстве толькі на асобных этапах (4 — у 2013, 1 — у 2015, 3 — у 2018, 6 — у 2019, 2 — у 2020, 4 — у 2022). Свае апошнія перамогі атрымаў на Ралі Іспаніі 2018, праз пяць гадоў пасля папярэдняй перамогі на Ралі Аргенціны, і на Ралі Монтэ-Карла 2022. З самага дэбюту выступаў толькі на машынах маркі Citroën, у 2019 годзе заключыў двухгадовае пагадненне з Hyundai.

Чатырохразовы пераможца Гонкі чэмпіёнаў у асабістым заліку (2003, 2005, 2008, 2022) і адзін раз у Кубку нацый (2004, сумесна з Жанам Алезі).

З 2013 года браў удзел у шматлікіх аўтаспартыўных дысцыплінах і чэмпіянатах. У 2013 годзе — GT Series (4 перамогі, 5 подыумаў, 4 месца ў агульным заліку), у 2014-15 гадах — чэмпіянат свету сярод кузаўных аўтамабіляў (двойчы бронзавы прызёр па выніках сезона, 6 перамог, 20 подыумаў), у 2016-18 гадах — чэмпіянат свету па ралі-кросе (двойчы чацвёрты ў агульным заліку, 2 перамогі, 17 подыумаў). З 2016 года ўдзельнічае ралі-рэйдах Дакар (сярэбраны і бронзавы прызёр). У 2021—2023 гады — удзельнік серыі на электрычных пазадарожніках Extreme E, дзе выступаў у пары з Крысцінай Гуцьерэс.

З самага пачатку кар’еры выступаў у пары з манегасам Даніэлем Элена, але 16 сакавіка 2021 года аб’явіў, што на Ралі Дакар 2022 года паедзе з новым штурманам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]