Сейненскае паўстанне - (польск.: Powstanie sejneńskie, літ.: Seinų sukilimas) польскае паўстанне ў этнічна змяшанай зоне ў наваколіцах горада Сейны (літ.: Seinai) супраць літоўскіх уладаў у жніўні1919, калі нямецкія войскі, якія займалі тэрыторыю падчас Першай сусветнай вайны, адступілі з раёна і адміністрацыйнае кіраванне было перададзена літоўцам. Спрабуючы прадухіліць узброены канфлікт паміж Польшчай і Літвой, Антанта прапанавала дэмаркацыйную лінію, вядомую як Лінія Фоша. Згодна з лініяй Фоша шмат спрэчных тэрыторый Сувалкіі пераходзілі пад уладу Польшчы з вывадам літоўскага войска з гэтых тэрыторый. Літоўцы адступілі з некаторых абласцей, але адмовіліся пакінуць Сейны. Польскія нерэгулярныя войскі пачалі паўстанне 23 жніўня1919[5] і неўзабаве атрымалі падтрымку ад рэгулярнага польскага войска. Пасля некалькіх сутычак, польскія войскі захапілі Сейны і літоўцы адступілі за лінію Фоша.Паўстанне не вырашыла памежны канфлікт паміж Польшчай і Літвой на этнічна змешанай Сувальшчыне. Абодва бакі выкарыстоўвалі адзін супраць аднаго рэпрэсіўныя меры.[6] Канфлікт ўзмацніўся ў 1920 годзе падчас польска-літоўскай вайны. Сейны пераходзілі то да Польшчы, то да Літвы пакуль у кастрычніку 1920 не было падпісана Сувальскае пагадненне, якое пакінула Сейны на польскім баку. Паўстанне падарвала планы польскага лідара Юзэфа Пілсудскага, які планаваў дзяржаўны пераварот у Літве, каб замяніць літоўскі ўрад на прапольскі кабінет, які пагодзіцца на саюз з Польшчай (прапанаванае Міжмор’е). Дзяржаўны пераварот быў прадухілены. Сейны Паўстанне заахвоціла літоўскую інтэлігенцыю актывізаваць расследаванне польскай дзейнасці ў Літве. Ваенныя дзеянні ў Сейнах сталі кропкай напружання ў польска-літоўскіх міжваенных адносінах.
У рэшце рэшт, Польшча і Літва дамовіліся аб новай мяжы, якая пакідала Сейны на польскім баку. Польска-літоўская мяжа ў Сувальшчыне захавалася з тых часоў (за выключэннем перыяду Другой сусветнай вайны).
↑Buchowski, Krzysztof (2003). "Polish-Lithuanian Relations in Seinai Region at the Turn of the Nineteenth and Twentieth Centuries". The Chronicle of Lithuanian Catholic Academy of Sciences 2 (XXIII). Archived from the original on 2007-09-27.