Сейшы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сейшы (фр.: Seiche) — стаячыя хвалі, якія ўзнікаюць у замкнёных або часткова замкнёных вадаёмах. Сейшы з'яўляюцца вынікам рэзанансных з'яў у вадаёме пры інтэрферэнцыі хваль, адлюстраваных ад межаў вадаёма. Прычынай ўзнікнення сейшаў з'яўляецца ўздзеянне знешніх сіл - змена атмасфернага ціску, вецер, сейсмічныя з'явы. Сейшы характарызуюцца вялікім перыядам (ад некалькіх хвілін да дзясяткаў гадзін) і вялікай амплітудай (ад адзінак міліметраў да некалькіх метраў). Тэрмін уведзены ў 1890 г. швейцарскім прыродазнаўцаў Франсуа-Альфонсам Фарэлем, які ажыццявіў першае навуковае назіранне дадзенай з'явы на Жэнеўскім возеры ў Швейцарыі. Амплітуда сейшаў на гэтым возеры дасягае 2 м з перыядам больш за 1 гадзіну; ў Алжырскай бухце рэгістраваліся сейшы з амплітудай да 1 м і перыядам крыху больш за 1 хвіліну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).