Секст Юлій Афрыкан
Секст Юлій Афрыкан | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 160[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 240[1][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, філосаф |
Секст Юлій Афрыкан (лац.: Sextus Julius Africanus, грэч. Ιούλιος Αφρικανός; каля 160, Іерусалім — каля 240) — раннехрысціянскі грэкамоўны пісьменнік, адзін з першых хрысціянскіх гісторыкаў[4]. Сачыненні Юлія Афрыкана ўключаны ў 10-ы том Patrologia Graeca.
Паходзіў з сям'і рымскіх каланістаў, у перыяд службы ў арміі Септымія Севера быў удзельнікам сірыйскага паходу 195 года. Быў прэфектам горада Эмаус. У Рыме, па даручэнні імператара Аляксандра Севера, ім была заснавана грамадская бібліятэка і напісана энцыклапедыя «Узоры» (грэч. Κεστοί), якая змяшчае звесткі з вобласці прыродазнаўчых навук і ваеннай тактыкі. Энцыклапедыя захавалася толькі ў фрагментах у складзе аксірынхскіх тэкстаў.
Юлій быў знаёмы з Арыгенам і Арыстыдам, захаваліся два яго лісты да іх. У лісце да Арыгена ён падтрымлівае версію позняга паходжання гісторыі Сусаны (Дан. 13), а да Арыстыда ён піша пра радаслоўе Ісуса Хрыста (ліст да Арыстыда вядома па фрагментах, якія цытаваў Еўсевій Кесарыйскі).
Найбольш значным творам Юлія з'яўляецца пяцітомавая «Хранаграфія» (Chronografiai). Яна захавалася ў фрагментах у Еўсевія і Ераніма. У ёй Юлій прыводзіць храналогію біблейскай і палітычнай гісторыі свету ад яго стварэння да 221 года н.э. Паводле меркавання Юлія свет быў створаны ў 5500 годзе да нараджэння Хрыста і павінен быў існаваць на працягу 6000 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118558706 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Sextus Julius Africanus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Африкан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Юлій Афрыкан (з «Бібліялагічнага слоўніка» Аляксандра Меня)
- Юлій Афрыкан. Гістарыяграфія (фрагменты)
- Мученичество св. Симфорозы. Перевод Заславский В. А.(недаступная спасылка). Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 13 февраля 2011.