Аляксандр Север

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Север
лац.: Marcus Aurelius Severus Alexandrus
Бюст імператара Аляксандра Севера.
Бюст імператара Аляксандра Севера.
26-ы Рымскі імператар
13 сакавіка 222 — 19 сакавіка 235
Папярэднік Геліягабал
Пераемнік Максімін Фракіец

Нараджэнне 1 кастрычніка 208(0208-10-01)
Арка, Ліван
Смерць 19 сакавіка 235(0235-03-19) (26 гадоў)
Маганцыяк
Месца пахавання
Род Северы
Імя пры нараджэнні Марк Юлій Гесій Алексіян
Бацька Марк Юлій Гесій Марцыян
прыёмны — Геліягабал
Маці Юлія Мамея
Жонка Салюстыя Арбіяна
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Север Аляксандр — Марк Аўрэлій Север Аляксандр (208235) — рымскі імператар (222235).

Сын Гесія Марцыяна і Юліі Мамеі, заняў трон 13-гадовым хлопцам (быў тады жрацом бога сонца ў Эмесе) пасля таго, як быў забіты Элагабал. Мяркуецца, што трапіў на трон у выніку шматгадовых інтрыг яго маці, Юліі Мамеі, і бабулі, Юліі Месы, і што жанчыны кіравалі за яго. Быў забіты, разам з маці, салдатамі каля Майнца.

Сучаснікі апісваюць яго сімпатычным, сціплым і справядлівым. У ларарыях яго дому стаялі партрэты паважаных ім людзей: Вергілія, Цыцэрона, Аляксандра Македонскага, Апалонія Тыянскага, Хрыста, Аўрама, Арфея і іншых «добрых людзей» мінулага, партрэты яго продкаў і наогул «добрых імператараў»[2].

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)