Семянец (возера)
Выгляд
| Семянец | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,45 км |
| Шырыня | 0,19 км |
| Плошча | 0,062 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,11 км |
| Найбольшая глыбіня | 5,0 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1,84 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Семяне́ц — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на поўдзень ад горада Полацк, каля вёскі Семянец, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Плошча паверхні 0,062 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,19 км. Найбольшая глыбіня 5,0 м, сярэдняя — 1,84 м. Даўжыня берагавой лініі 1,11 км. Аб'ём вады ў возеры 0,11 млн м³.
Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. На захадзе забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Выцякае ручай у возера Заазер'е.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
