Перайсці да зместу

Заазер’е (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заазер'е
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 135,4[1] м
Даўжыня 1,75 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,45 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,05 км
Басейн
Плошча вадазбору 8 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Заазер'е (Беларусь)
Заазер'е
Заазер'е
Заазер'е (Віцебская вобласць)
Заазер'е
Заазер'е
Map

Заазе́р’е — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на поўдзень ад Полацка, каля аграгарадка Завозер’е і вёскі Семянец.

Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 1,75 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Плошча вадазбору 8 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пераважна пад хмызняком.

Упадае пратока з возера Семянец. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у раку Сомніца.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)