Сен-Мало (заліў)
Выгляд
Сен-Мало | |
---|---|
фр. Saint-Malo | |
48°48′00″ пн. ш. 2°00′00″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Сярэдняя велічыня прыліва | да 15 м |
Найбольшая глыбіня | 51 м |
Упадаюць | Ранс |
Сен-Мало́[1] (фр.: Saint-Malo) — заліў праліва Ла-Манш каля паўночнага ўзбярэжжа Францыі, паміж паўастравамі Брэтань і Катантэн.
Даўжыня заліва складае 115 км, шырыня каля ўвахода да 125 км, глыбіні да 51 м. Прылівы вышынёй да 15 метраў, паўсутачныя.
У заліў упадае рака Ранс, у вусці якой знаходзіцца горад і порт Сен-Мало і ў 1967[1] годзе пабудавана прыліўная электрастанцыя. Таксама ў заліве порт Гранвіль.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сен-Мало // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 329. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сен-Мало (залив) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)