Сепік
Выгляд
| Сепік | |
|---|---|
| англ. Sepik | |
| Паселішча на рацэ Сепік | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 1126 км |
| Басейн | 80 321 км² |
| Расход вады | 3 804 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Хрыбет Віктара-Імануіла |
| • Вышыня | 2170 м |
| Вусце | мора Бісмарка |
| • Вышыня | 0 м |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Навагвінейскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
| Карта басейна Сепіка | |
Сепік (англ.: Sepik) — рака на паўночным усходзе Новай Гвінеі. Даўжыня — 1126 км, вадазбор — 80321 км². Верхняя плынь ракі Сепік унесена ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Сепік — самая доўгая рака Новай Гвінеі. Яна бярэ пачатак у горным раёне хрыбта Віктара-Імануіла. Мае мноства прытокаў. Упадае ў мора Бісмарка без стварэння дэльты. Для фаўны ракі характэрна наяўнасць мноства відаў рыб-мігрантаў. Ніжняя плыня шчыльна заселена. У верхняй плыні захаваліся ўнікальны прыродны комплекс і арыгінальная культура абарыгенаў.