Бенгкулу (правінцыя)
| У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнне горад Бенгкулу. |
| Бенгкулу | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| індан.: Bengkulu | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Макасар | ||||
| Дата ўтварэння | 18 лістапада 1968 | ||||
| Губернатар | Rohidin Mersyah[d] | ||||
| Афіцыйныя мовы | інданезійская мова, малайская мова | ||||
| Насельніцтва | 1 828 291 (2 014) | ||||
| Нацыянальны склад | серавай (17,87%), яванцы (22,31%), рэджангцы (60,36%), бенгкульскія малайцы (7,93%), мінангкабау (4,28%), сунды (3,01%), | ||||
| Канфесійны склад | Іслам | ||||
| Плошча | 19 919,33 км² | ||||
| Вышыня над узроўнем мора |
2 852 м | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+7 | ||||
| Код ISO 3166-2 | ID-BE | ||||
| Паштовыя індэксы | 38113–39374 | ||||
| Код аўтам. нумароў | BD | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
| Дэвіз |
Sekundang setungguan seio sekato (Разам праца лягчэй) |
||||
Бенгкулу (індан.: Bengkulu) — правінцыя на паўднёвым захадзе вострава Суматра ў Інданезіі. Плошча — 19 919,33 км². Насельніцтва (2014 г.) — 1 828 291 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Бенгкулу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Бенгкулу ўзніклі ў сярэднявеччы. У XVII ст. узбярэжжа кантралявалася султанамі Бантэна і дзяржавай Індэрапура. З 1685 г. тут існавалі гандлёвыя факторыі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1824 г. брытанцы перадалі правы на валаданне ўзбярэжжам галандцам. Далейшай каланізацыі садзейнічала адкрыццё золата ў другой палове XIX ст. У часы каланіялізму ў Бенгкулу ў высылцы правёў некалькі гадоў Сукарна. Тут ён пазнаёміўся са сваёй жонкай Фатмаваці.
У 1945 г. землі Бенгкулу ўвайшлі ў склад незалежнай Інданезіі. У 1968 г. была створана асобная правінцыя Бенгкулу.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Важныя галіны эканомікі правінцыі Бенгкулу — сельская гаспадарка і рыбалоўства. У 2011 г. сельскагаспадарчая вытворчасць фарміравала 39,84 % ВУП правінцыі. Асноўныя таварныя культуры — рыс, арахіс, соя, фасоля, чай, кава, перац, гевея і інш. Рыбалоўства развіваецца як на прыбярэжных тэрыторыях, так і ва ўнутраных вадаёмах. У 2006 г. здабыта 145 334 тоны рыбы.
Прамысловасць прадстаўлена здабычай вугалю, а таксама дробнымі прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай і лясной прадукцыі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка росту насельніцтва правінцыі Бенгкулу:
| Перапіс | 1971 | 1980 | 1990 | 1995 | 2000 | 2010 | 2014 |
| Насельніцтва | 519316 | 768064 | 1179122 | 1409117 | 1567436 | 1715568 | 1828291 |
Зноскі
- 1 2 Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 1079.
- ↑ BENGKULU // Indonesian Minister of Home Affairs Decree Number 050-145 of 2022
- ↑ 2. Kode dan Data Wilayah Administrasi Pemerintahan Per Provinsi, Kabupaten/Kota dan Kecamatan Seluruh Indonesia // Peraturan Menteri Dalam Negeri Nomor 6 Tahun 2008 tentang Kode dan Data Wilayah Administrasi Pemerintahan — С. 41.