Сергій (Гардун)
Сергій | |
---|---|
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] |
Месца працы | |
Нараджэнне |
4 сакавіка 1959 |
Смерць | 21 чэрвеня 2022 (63 гады) |
Узнагароды |
Сергій (Гардун; 4 сакавіка 1959, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — 21 чэрвеня 2022[1]) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, факультэт англійскай мовы (1981), затым Маскоўскую духоўную семінарыю (1984) і Маскоўскую духоўную акадэмію (1987). Кандыдат багаслоўя (1990), тэма кандыдацкай дысертацыі — «Пастырства іерасхіманаха Макарыя (Іванова)».
Жыў у Слоніме. У 1994 годзе пераехаў у Мінск, пачаў выкладаць на факультэце тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які ў 2004 годзе быў пераведзены ў склад БДУ. Дацэнт (2000), затым прафесар (2011) Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі. Адначасова загадчык кафедрай біблейскіх і царкоўна-гістарычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ (з 2005). Са студзеня 2018 года прызначаны першым прарэктарам Інстытута тэалогіі БДУ.
Валодаў дзевяццю мовамі: беларускай, рускай, украінскай, грэчаскай, лацінскай, царкоўна-славянскай, англійскай, французскай, польскай[2]. Кіраваў рабочай групай, якая ажыццявіла пераклад Новага Запавету на беларускую мову.
Зноскі
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай акадэміі
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Кандыдаты багаслоўя
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі
- Выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
- Памерлі 21 чэрвеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Праваслаўныя багасловы Беларусі