Склератыніёзы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Склератыніёзы[1] — захворванні раслін, што выклікаюцца грыбамі, у цыкле развіцця якіх маюцца склероцыі[1].

Склератынія склерацыйная (Sclerotinia sclerotiorum) на фасолі

Найбольш шкоднымі з’яўляюцца белыя гнілі агуркоў, морквы, пятрушкі, лубіну, фасолі, рапсу і іншых культур, рак канюшыны. Таксама пашыраны (у тым ліку на тэрыторыі Беларусі) склератыніёзы азімых збожжавых культур, якія выклікае склератынія злакавая.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]