Скрыпка (рыбалоўства)
Выгляд
Скры́пка — традыцыйная лоўчая прылада ў беларусаў для зімовай лоўлі рыбы.
Стаўная пастка ў выглядзе буча з карытцам каля ўваходу. Ставілася ў палонцы такім чынам, каб карытца знаходзілася на адкрытай вадзе, а конус пад лёдам. Рыба з-за недахопу кіслароду імкнулася да паверхні вады і трапляла ў карытца, а затым, у пошуках выйсця, у буч. Палонку зверху накрывалі сенам, галінкамі і снегам (засцерагалі ад замярзання).
Скрыпка была распаўсюджана на Палессі, паўночным усходзе Гомельшчыны і на Магілёўшчыне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Браім І. М. Скрыпка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 473. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).