Скульптура Міколы Мажайскага (Пскоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пскоўская скульптура святога Міколы.

Скульптура Міколы Мажайскага была прынесена ў Пскоў старцамі, «пераходцамі з іншых зямель», у 1540 годзе. Даследчыкі сцвярджаюць, што яны былі выхадцамі з Беларусі, відаць, беларускія праваслаўныя манахі, якія апынуліся тут у выніку войн, што праходзілі адна за другой на працягу першай паловы XVI ст.

Вядома, што праваслаўная царква забараняла ўпрыгожваць храмы скульптурнымі выявамі, чым сур'ёзна стрымлівала развіццё пластыкі. Разьбяныя скульптуры былі плоскія, амаль пазбаўленыя пукатасці і больш паходзілі на рэльеф. Мала вядомыя ў царкоўным ужытку драўляныя скульптуры выклікалі ў жыхароў горада сумненні:

и бысть псковичем в неведении, что во Пскове такие иконы на рези не бывали. И многие невежливые люди поста(но)виша: то есть болванное поклонение, и бысть в людех молва велика и смятение.

Толькі пасля таго як быў зроблены запыт наўгародскаму епіскапу Макарыю, які быў знаёмы з падобнымі скульптурамі, іх прызналі прадметамі свяшчэннага культу як і абразы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Скульптура выканана «на рези в храмца 2 аршина, 8 вершков в высоту». У канцы XVII ст. яна была паноўлена пскоўскімі майстрамі: пафарбаваны адзенне і твар. Скульптура не прызначана для профільнага агляду і амаль пазбаўлена выпукласці, уласцівай пластычным формам цела. Рукі распасцёрты: у адной — пяцікупальны храм, у другой — меч. Плоскасна трактаваная фелонь за спіной Міколы ўтварае фон, на якім фігура выступае невысокім рэльефам.

Мікола паказаны ў візантыйскім епіскапскім аблачэнні - фелоні, амафоры з крыжам і без галаўнога ўбору. У пластычнай трактоўцы вобраза адзначаны раманска-гатычныя рысы, што зусім не ўласціва для рускай скульптуры. Такім чынам, захоўваючы строгі канон праваслаўнай іканаграфічнай схемы, яна нясе рысы заходінх уплываў, што сведчыць на карысць таго, што яна паходзіць з Вялікага Княства Літоўскага, мастацкая культура якога была звязана з традыцыямі сярэдневяковага мастацтва ўсходніх славян і Заходняй Еўропы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]