Фелонь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фелонь 1910 г.

Фело́нь — верхняе богаслужэбнае аблачэнне праваслаўнага ці ўніяцкага святара і ў некаторых выпадках епіскапа. У старажытнасці ўяўляў сабой плашч-накідку з доўгага прамавугольнага кавалка шарсцяной тканіны, які служыў для засцярогі ад дрэннага надвор'я. Яго апраналі на абодва плячы, прычым пярэднія канцы сцягваліся на грудзях. Часам у сярэдзіне гэтага плашча рабіўся выраз для галавы, і такім чынам пакрывалася ўсё цела чалавека спераду і ззаду. Старажытны від царкоўнай фелоні — гэта звонападобны мяшок без рукавоў з выразам для галавы, без цвёрдых падкладак у верхняй частцы. Фелоні ў старажытнай Царкве былі белага колеру і служылі богаслужэбным аблачэннем святароў, епіскапаў і патрыярхаў. З цягам часу, з увядзеннем сакасаў ва ўжытак епіскапаў, фелонь стала іерэйскім аблачэннем. Паступова форма фелоні змянялася. Для зручнасці нашэння спераду на падоле сталі рабіць паўкруглы выраз. Плечы фелоні сталі рабіць цвёрдымі і высокімі ў выглядзе ўсечанага трохвугольніка або трапецыі, так што ён стаў узвышацца над плячамі свяшчэннаслужыцеля. Фелоні робяцца з залатой, сярэбранай парчы, а таксама з тканіны іншых асноўных колераў, прынятых у богаслужэнні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.