Славянізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Славяніза́цыя — станаўленне славянінам паводле мовы і звычаяў, наданне славянскага выгляду, характару каму-небудзь ці чаму-небудзь[1]. Іншымі словамі, працэс культурнай асіміляцыі неславянскіх народаў, якія паступова змяняюць этнічную самасвядомасць, пераймаюць славянскую культуру, ужыванне замежных слоў на славянскі манер. Працэс можа быць натуральны, так і з ужываннем сілы.

У гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

У IV—VII стагоддзях н. э. пачалося другое «Вялікае перасяленне народаў». Са сваёй прарадзімы ў гэты перыяд частка славян пачала масавы рух на поўдзень Еўропы і ў выніку асіміляцыі мясцовага насельніцтва ўзнікаюць паўднёвыя славяне. На аснове славян, якія засялілі тэрыторыю ад Эльбы да Карпат, сфармаваліся заходнія славяне. Трэцяя частка славян, якая рухалася са сваёй прарадзімы на поўнач праз Палескую нізіну і на паўночны ўсход у міжрэччы Волгі і Акі, сфармавана ўсходняя галіна славян, асімілюючы па ходзе руху балцкія і фіна-вугорскія народы[2].

Славянізацыя балтаў стала адным з этапаў этнагенезу беларусаў[3].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Славянізацыя адбываецца ў сітуацыі, калі славянскі элемент пачынае відавочна дамінаваць у грамадстве. У цяперашні час яна адбываецца, напрыклад, сярод невялікіх паводле колькасці народаў Сібіры, якія прымаюць рускую мову за родную, пераймаюць таксама рускі лад жыцця, адмаўляючыся пры гэтым даволі часта ад уласных шматвяковых традыцый.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]