Перайсці да зместу

Вольга Антонаўна Емяльянчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Антонаўна Емяльянчык
Дата нараджэння 11 мая 1971(1971-05-11) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера антрапалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Лідзія Іванаўна Тэгака

Вольга Антонаўна Емяльянчык (нар. 11 мая 1971 годзе ў Магдэбурзе, Германія) — беларускі антраполаг, гісторык, педагог, кандыдат біялагічных навук.

Нарадзілася ў 1971 годзе ў горадзе Магдэбург ва Усходняй Германіі. Бацька быў афіцэрам Савецкай арміі, таму дзяцінства прайшло ў падарожжах — Украіна, Далёкі Усход, Манголія. У 1985 годзе сям’я вярнулася на Беларусь, у Гродна[1].

У 1993 годзе скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 1993—1996 гадах з’яўлялася аспірантам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Антрапалогія».

У 2013 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці «Антрапалогія». Тэма дысертацыі: «Фарміраванне антрапалагічных асаблівасцяў насельніцтва Беларусі XI-XIX стагоддзяў (па дадзеных краніялогіі)».

З 1997 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Працавала выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыялогіі, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта, з 2015 па 2018 годы займала пасаду загадчыка кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля чаго і па сёняшні дзень працуе дацэнтам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта гэтай ВНУ.

У 2013 годзе вызнана лепшым выкладчыкам года Полацкага ўніверсітэта. Праходзіла стажыроўкі ў Вялікабрытаніі, Польшы і інш. Стваральнік і кіраўнік фальклорнага спеўнага гурту «Варган».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца адным з вядучых навукоўцаў краіны ў галіне фізічнай антрапалогіі беларусаў. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням антрапалогіі старажытнага насельніцтва Беларусі, гістарычнай антропаэкалогіі і палеадэмаграфіі. Даследуе дынаміку антрапалагічнага складу насельніцтва Беларусі на працягу XI-XIX стагоддзяў, паказчыкі смяротнасці, шкілетныя індыкатары стрэсу і інш. Рэгулярна прымае ўдзел у археалагічных і фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па рэгіёнах Беларусі.

Манаграфічныя выданні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX—XIII вв., летопись древних слоёв, Полоцк и его округа в XIV—XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / О. Н. Левко, О. А. Емельянчик [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя (гл. ред.). — Минск: Беларуская навука, 2012.
  • Динамика адаптивной изменчивости населения Беларуси / Л. И. Тегако, О. В. Марфина, Г. В. Скриган, О. А. Емельянчик; под ред. Л. И. Тегако. — Минск: Беларуская навука, 2013.
  • Палеоантропология Беларуси / И. И. Саливон, О. А. Емельянчик [и др.]; науч. ред.: И. И. Саливон, С. В. Васильева. — Минск, Беларуская навука, 2015.

Выбраныя навуковыя артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Комплексное антропологическое исследование материалов из погребений XVII―XVIII вв. при монаcтыре бернардинцев в Минске / О. А. Емельянчик // Актуальные вопросы антропологии. — 2012. ― Вып. 7. ― С. 168―182.
  • Комплексная антропологическая характеристика населения, оставившего погребения XVI―XVIII вв. у д. Коматово (Гродненский район Гродненской области) / О. А. Емельянчик // Актуальные вопросы антропологии. — 2014. ― Вып. 9. ― С. 32―44.
  • Смертность сельского населения Беларус XI―XIX вв. (по данным палеодемографии и исторической демографии) / О. А. Емельянчик // Актуальные вопросы антропологии. — 2017. ― Вып. 12. ― С. 20―33.
  • Краниологическая характеристика материалов погребений с территории Нижнего замка в Полоцке / О. А. Емельянчик, В. А. Шипилло // Веснік Полацкага дзяржаўнага універсітэта. — 2018. ― № 1. ― С. 18―23.
  • Антропологическая характеристика средневекового населения Полоцка (по материалам погребений XIII―XIV вв.) / О. А. Емельянчик // Актуальные вопросы антропологии. — 2019. ― Вып. 14. ― С. 80―93.

Вучэбна-метадычныя выданні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гісторыя першабытнага грамадства: вучэб.-метад. комплекс / В. А. Емяльянчык. — Наваполацк: ПДУ, 2007. — 83 с.
  • Сацыяльна-культурная антрапалогія: вучэб.-метад. комплекс / В. А. Емяльянчык. — Наваполацк: ПДУ, 2013. — 87 с.

Зноскі

  1. psu.by(недаступная спасылка)
  • Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання) / рэдкал.: Д. М. Лазоўскі, Д. У. Дук, Э. М. Бабенка [і інш.]. — Наваполацк: ПДУ, 2008. — 312 с.
  • Гісторыка-філалагічны факультэт / Г. І. Астапковіч, Ю. М. Галуза, Н. Б. Лысова. — Наваполацк: ПДУ, 2008. — 68 с.