Палеская нізіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палеская нізіна пазначана колерам

Палеская нізіна (Палессе) знаходзіцца на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Беларускае Палессе ахоплівае паўднёвыя вобласці Беларусі, Украінскае Палессе — паўночныя вобласці Украіны, Бранскае Палессе (Бранска-Жыздрынскае Палессе) — Бранскую, часткова Смаленскую і Калужскую вобласці Расіі.

Агульная плошча каля 270 тыс. км². На поўначы складзена магутнымі пластамі водна-ледавіковых пяскоў, супескаў і марэнных суглінкаў. На захадзе неглыбока залягаюць карбанатныя пароды, што карстуюцца (мел, мергель), на ўсходзе — старажытныя крысталічныя пароды (гнейсы, граніты, кварцыты) Украінскага шчыта платформы, перакрытыя чыхлом суглінку. Здабываюцца нафта, торф, калійная соль і інш.

На поўначы плоская пясчаная раўніна з абсалютнымі адзнакамі 150—200 м, на поўдні і ўсходзе характэрна расчляненне і ўзвышшы да 316 м. Умерена кантынентальны клімат, да 650 мм гадавых ападкаў. Галоўныя рэкі тэрыторыі: Днепр і яго прытокі Прыпяць і Дзясна. Шмат невялікіх азёраў і балотаў.

Пераважаюць лясы, у асноўным сасновыя, таксама змешаныя, шырокалістыя і дробналістыя.

Гл. таксама Палессе