Слуцкая балетная школа
Слуцкая балетная школа — балетная школа, якая дзейнічала ў 1756—1760 гадах пры Слуцкім тэатры Радзівіла. Балетмайстры — італьянскі харэограф і танцор А. Пуціні і француз Л. М. Дзюпрэ, капельмайстар — Ф. Вітман (пісаў музыку да опер і балетных пастановак).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Школа размяшчалася ў флігелі, у ім жылі балетмайстар і 8—10-гадовыя дзеці мясцовых прыгонных сялян, мела сваю касцюмерную («вярсцярню») і неабходныя матэрыялы. Яшчэ адна сцэна Радзівілаў знаходзілася ў Белай (цяпер Бяла-Падляска, Польшча).
Першы танец, якому вучылі дзяцей, — кантрданс (неабходны для пастараляў).
Да 1759 года пастаўлены «Балет на тры пары», «Балет з Арлекiнам», «Венгерскі балет», «Турэцкі балет», шэраг пастараляў і дывертысментаў з нямецкамі, швейцарскімі і цірольскімі танцамі, танцы «стралкоў», «чараўнікоў», «садоўнікаў», «чарцей», «камінараў», «кветачніц» і «сялянак».
У 1756 годзе адбыліся першыя гастролі ў Нясвіжы, у 1757 годзе — наступныя, апошнія — у снежні 1759 года.
З 1760 года (пасля смерці Г. Ф. Радзівіла) слуцкі балет зліўся з нясвіжскай трупай М. К. Радзівіла, якая па колькасным складзе наблізілася да найбуйнешых балетных труп у Заходняй Еўропе.
У Слуцку падрыхтаваны першы беларускі балетмайстар А. Лойка (пазней працаваў у Нясвіжы).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слуцкая балетная школа // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Слуцкая балетная школа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 28. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).