Смаўжоўскі вялікі камень
Выгляд
Смаўжо́ўскі вялі́кі камень[1] — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 2000). Размешчаны за 1,2 км ад вёскі Смаўжы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шэры дробназярністы граніт з пражылкамі ружовага пегматыту. Даўжыня 5,3 м, шырыня 2,9 м, вышыня 1,2 м, у абводзе 13,9 м, аб’ём 9,8 м³, маса бачнай часткі 25,9 тон. Прынесены ледавіком каля 220—150 тысяч гадоў назад з тэрыторыі Швецыі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вінакураў В. Ф. Смаўжоўскі вялікі камень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 52—53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).