Смурфікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Смурфікі
The Smurfs (film) logo.svg
Жанр кінакамедыя[d], фэнтэзійны фільм і дзіцячы фільм[d]
Рэжысёры
Прадзюсары
На аснове Смурфы
Аўтары сцэнарыя
Ролі агучвалі
Кампазітары
Аператар
Краіна
IMDb tt0472181
Commons-logo.svg Смурфікі на Вікісховішчы

«Смурфікі» (англ.: «The Smurfs», фр.: «Les Schtroumpfs» — штрумфікі) — амерыканскі анімацыйны сямейны 3D-фільм 2011 года. Сюжэт заснаваны на аснове коміксаў пра смурфаў. Фільм выйшаў у ЗША 29 ліпеня.

Да фільма 2 жніўня 2013 года было выпушчана сіквел.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ратуючыся ад злога чараўніка Гаргамеля, малюсенькія смурфікі аказваюцца за межамі роднай вёскі. Са свайго чароўнага свету яны трапляюць наўпрост у наш свет, а менавіта ў Цэнтральны парк горада Нью-Йорк. Цяпер маленькім адважным смурфікам трэба будзе адшукаць дарогу дадому і не патрапіць у лапы Гаргамеля.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Жывая гульня акцёраў:

Акцёры агучкі (у англамоўнай версіі):

А також Джэф Фоксворці, Пол Рубенс, Геры Басараба, Джон Олівер, Кенан Томпсан, Б.Дж. Новак, Джоэль МакКрэры, Вульфганг Панк, Джон Касір, Том Кейн і Фрэнк Вэлкер (агучка іншых, другаградных смурфаў).

Выхад на экраны[правіць | правіць зыходнік]

Блакітнае сяло Хускар

Фільм меў сваю сусветную прэм'еру 16 чэрвеня 2011, у Хускары — маленькім сяле ў Іспаніі. Каб адсвяткаваць прэм'еру, усю вёску, у тым ліку цэрквы і іншыя гістарычныя будынкі былі пафарбаваны ў сіні колер. Дванаццаць мясцовых мастакоў выкарыстоўвалі 4000 літраў сіняга колеру каб ператварыць традыцыйна белы Хускар ў першы раз у свеце Сяло Смурфаў (англ.: Smurf Village).[2] Нягледзячы на тое, што кампанія Sony паабяцала аднавіць сяло да свайго ранейшага выгляду, праз шэсць месяцаў пасля прэм'еры, жыхары Хускару прагаласавалі, за тое, каб захаваць сіні колер, прынёс іх мястэчку больш за 80000 турыстаў.[3]

У ЗША, фільм павінен быў быць выпушчаны 17 снежня 2010, але гэта было адкладзена па 29 лiпеня 2011 года каб пазбегнуць канкурэнцыі з такімі фільмамі як: Мядзведзь Ёгі і Трон: Спадчына.[4]Але потым фільм быў яшчэ часова адкладзены да 3 жніўня 2011[5] цераз тыя, што Sony супольна з маркетынгавымі партнёрамі ў Злучаных Штатах і Канадзе, рэкламавалі фільм праз Хэпі Макдональдс і паштовыя маркі Foods.

Акцёра Ніла Патрыка Харыса хвалілі за яго працу ў фільме, хоць фільм меў негатыўныя водгукі

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Фільм атрымаў у асноўным негатыўныя водгукі кінакрытыкаў. Агляд агрэгатар Rotten Tomatoes паведамляе, што 22% з 116 крытыкаў далі фільму станоўчы водгук, а сярэдняя ацэнка 4 бала з 10 магчымых.[6] Metacritic, які прызначае сярэднеўзважаную ацэнку з 100 магчымых балаў ад пануючых крытыкаў, даў фільма 30 балаў на аснове 22 водгукаў.[7]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 ČSFD — 2001.
  2. "Why a small Spanish village is feeling blue". My Telegraph. Telegraph Media Group. June 9, 2011. Retrieved October 20, 2012
  3. H.B.. Júzcar votes to stay blue (December 19, 2011). Праверана 20 кастрычніка 2012.
  4. http://www.reelz.com/movie-news/4446/the-smurfs-movie-release-pushed-back/
  5. http://www.comingsoon.net/movie/the-smurfs-2011
  6. The Smurfs (2011). Rotten Tomatoes. Flixster. Праверана 14 жніўня 2011.
  7. The Smurfs Reviews. Metacritic. CBS Interactive. Праверана 3 жніўня 2011.Despite mostly negative reviews from critics, CinemaScore polls reported that the average grade moviegoers gave the film was an "A-minus" on an A+ to F scale and an "A" from audiences under the age of 18.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Sony Pictures Animation

Шаблон:Смурфікі