Снетагорскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святая брама Снетагорскага манастыра

Снетаго́рскі манасты́р — помнік архітэктуры XIV—XIX стст. за 3 км ад Пскова (Расія) каля ракі Вялікай на Снетнай гары (адсюль назва).

Манастыр упершыню згадваецца ў 1299 годзе. Меў зямельныя ўгоддзі, рыбныя промыслы. Манастыр быў добра ўмацаваны. На яго неаднаразова нападалі лівонскія рыцары, польскія і шведскія атрады. З 1804 г. архірэйскі дом. Пасля 1917 г. скасаваны.

Комплекс манастыра[правіць | правіць зыходнік]

Сабор Раства Багародзіцы. Від з боку апсіды

Найбольш старажытная пабудова Снетагорскага манастыра — мураваны сабор Раства Багародзіцы (1310). У яго інтэр’еры захаваліся фрэскі 1313 года, выкананыя сербскімі мастакамі. Крыты цвінтар быў упрыгожаны кафляй.

У комплекс таксама уваходзяць каменныя трапезная палата (пач. XVI ст.) са стоўпападобнай царквой (1519), 8-гранная шатровая царква «пад званы» (усе XVI ст.).

Уваход на тэрыторыю манастыра цераз мураваную браму (XVII ст.). У XIX ст. комплекс абнесены мураванай агароджай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]