Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі
Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (2000) |
Прэміі | |
Узнагароды |
Генадзь Аляксандравіч Лаўрэ́цкі (нар. 3 ліпеня 1958, г.п. Вышкаў, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (2000). Узначальвае архітэктурна-мастацкі савет Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы.[1]. Лаўрэт прэміі «За духоўнае адраджэнне» 1999.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1980 годзе БПІ, у 1988 — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. З 1979 года ў інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 у БНТУ. Выкладае тэорыю і гісторыю архітэктуры на архітэктурным факультэце.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковы кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помніка архітэктуры 12 ст. — Віцебскай Дабравешчанскай царквы (1992—1999), Гродзенскай Барысаглебскай царквы (з 1997) і інш. Даследуе гісторыю старажытнарускага дойлідства, помнікі культавай архітэктуры.
Аўтар мемарыяла ахвярам трагедыі на Нямізе (2000, у сааўтарстве з архітэктарамі Людмілай Жлоба, Святланай Барысовіч і скульптарам Міхаілам Іньковым[2]).
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Рэканструкцыя Спаскай царквы
[правіць | правіць зыходнік]Г. Лаўрэцкі з’яўляецца навуковым кіраўніком рэстаўрацыі царквы Св. Спаса ў Полацку[3] і выступае за захаванне выгляду святыні, які тая набыла ў XIX ст.[4] На цяперашні момант надбудаваны ў тыя часы цыбулепадобны купал пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было.
Рэканструкцыя Каложскай царквы
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе Г. Лаўрэцкі распрацаваў праект рэканструкцыі Каложскай царквы ў Гродна, згодна з якім з бажніцы зробяць гібрыд ХII і XIX стст. Сам Лаўрэцкі арыентуецца на XIX ст., але пры гэтым не збіраецца прытрымлівацца тагачаснага гістарычнага выгляду царквы[5].
Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч не ўхваляе магчымага пераўтварэння[6]:
Так званыя рэстаўратары пры актыўным удзеле праваслаўнай царквы хочуць яе аднавіць. Пабудаваць «цыбуліны», купалы адбудаваць. І вось гэта самая вялікая пагроза для Гродна. Таму што такіх помнікаў у краіне няма. Яго могуць проста знішчыць |
Рэканструкцыя Барысаглебскай царквы
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2010 беларуская грамадскасць выпадкова даведалася пра распрацаваны Лаўрэцкім праект рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Навагрудку, згодна з якім на гатычна-рэнесансны храм мусяць паставіць шатровыя завяршэнні з купаламі-цыбулінамі і какошнікамі ў стылі маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры. Беларускія архітэктары, мастацтвазнаўцы, гісторыкі і Міністэрства культуры выступілі з рэзкай крытыкай праекта. Старшыня Таварыства аховы помніка Антон Астаповіч каментуе сітуацыю наступным чынам[7]:
Ён [Лаўрэцкі] прапанаваў рэстаўрацыю гэтак званых пазнейшых наслаенняў аб'екту, а не самога аб'екту. Метадычна гэта проста абсурдна |
Беларускі архітэктар Уладзімір Папруга паказвае на тое, што У. Лаўрэцкі выйшаў за межы сваёй кампетэнцыі[8]:
Сп. Лаўрэцкі найбольш і грашыць тым, што абсалютна неабгрунтавана дазваляе сабе адвольную «рэстаўрацыю» ад галавы, цалкам ігнаруючы галоўны рэстаўрацыйны прынцып: рэстаўрацыя кожнага канкрэтнага помніка заканчваецца там, дзе пачынаецца здагадка. Ён, як і РПЦ, застаўся галавой у пачатку — сярэдзіне 19 ст., калі ўсе гэтыя цыбуліны і пачалі на беларускія помнікі вешацца. Ці мае такі чалавек права выкладаць рэстаўрацыю студэнтам? Ніякім чынам прафесійныя пытанні рэстаўрацыі не вызначаюцца заказчыкам, бо гэта адразу тады сплывае ў кіч, з бязлітасным разбурэннем самога помніка. Гэта і амаральна, і незаконна |
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Православное зодчество Беларуси. Мн., 1995
- Назад в будущее // «Архитектура и строительство», 12 ноября 2004.
Зноскі
- ↑ Геннадий Лаврецкий на сайце часопіса «Архитектура и строительство»
- ↑ Открытие мемориала жертвам трагедии на Немиге (руск.). БДГ Деловая Газета (30 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 11.3.2016.
- ↑ «Журналісты за гістарычную спадчыну»(недаступная спасылка) // «Туризм и отдых» № 32/2007
- ↑ Фрески в лесах(недаступная спасылка) // Советская Белоруссия, 19 октября 2006
- ↑ З Каложскай царквы зробяць гібрыд ХII і XIX стагоддзяў(недаступная спасылка) // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 1 снежня 2009
- ↑ Ці зможа свет ацаніць цуды Каложы?(недаступная спасылка) // «Немецкая волна», 25.02.2008
- ↑ Цыбуліна на гатычнай бажніцы(недаступная спасылка) // «Аб’ектыў» на Белсат, 30 чэрвеня 2010
- ↑ Архітэктар Папруга: Хочуць цыбуліны на царкве — няхай будуюць новы храм // Наша Ніва, 1 ліпеня 2010
- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Злынкаўскім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Выкладчыкі БНТУ
- Кандыдаты мастацтвазнаўства
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Архітэктары Беларусі
- Гісторыкі архітэктуры Беларусі
- Рэстаўратары Беларусі