Перайсці да зместу

Сойм Вялікага Княства Літоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вальны сойм — саслоўна-прадстаўнічы орган Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI ст. Меў арыстакратычны характар, дамінавалі ў ім вялікія землеўладальнікі. Пасля заключэння ў 1569 годзе Люблінскай уніі большасць з тых, хто меў права прымаць удзел сойме Вялікага Княства Літоўскага, атрымалі правы і на ўдзел у аб’яднаным сойме Рэчы Паспалітай.

Спіс соймаў Вялікага Княства Літоўскага
Вялікі князьМесцаКолькасць
Казімір Ягайлавіч
(1440—1492)
Вільня7
Брэст4
Гродна2
Навагрудак1
Аляксандр Ягайлавіч
(1492—1506)
Вільня3
Жыгімонт Стары
(1506—1548)
Вільня13
Брэст4
Гродна1
Навагрудак1
Жыгімонт Аўгуст
(1548—1564)
Вільня3
Мінск1
Агулам40

Складванне сойма як саслоўна-прадстаўнічага органа мае карані ў вечавых традыцыях і звязана з развіццём саслоўнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стагоддзях. Традыцыя склікання сходаў і з’ездаў прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў паўстала на месцы агульназемскіх сходаў. У аснове з’ездаў было ўяўленне пра роўнасць усіх прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя (князёў, паноў і баяр-шляхты), якое грунтавалася на ўладанні ўсімі ім зямлёй на адным для ўсіх рыцарскім праве, то-бок за абавязак ваеннай службы. Ператварэнне з’ездаў ваеннаслужылых асоб у прадстаўнічы орган баярска-шляхецкага саслоўя адбылося на фоне афармлення правоў ім прывілеяў на ўзор польскай шляхты, у тым самым часам рашэнні сойма абмяжоўвалі ўладу вялікага князя[1].

  1. Радаман А. Сойм // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 606—611. — 792 с. ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.