Перайсці да зместу

Мацвей Кузьміч Любаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацвей Кузьміч Любаўскі
Матвей Кузьмич Любавский
Дата нараджэння 1 (13) жніўня 1860 ці 1860[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1936(1936-11-22)[2] ці 1936[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Навуковы кіраўнік Васіль Ключэўскі, Уладзімір Гер’е[d] і Ніл Папоў[d]
Вядомыя вучні Сяргей Уладзіміравіч Бахрушын[d], Іван Галубцоў[d], Аляксандр Антонавіч Савіч, Нікалай Георгіевіч Беражкоў, Аляксей Навасельскі[d], Уладзімір Іванавіч Пічэта і Vladimir Nikolsky[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III» Медаль «У памяць каранацыі Імператара Мікалая II» медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дома Раманавых»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мацвей Кузьміч Любаўскі — рускі гісторык, выкладчык Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік АН СССР. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, гісторыі заходніх славян, гістарычнай геаграфіі Расійскай імперыі.

Мацвей Кузьміч Любаўскі нарадзіўся 1(14) жніўня ў вёсцы Вялікія Можары Сапажкоўскага павета, Разанскай губерні ў сям’і дзячка.

Першапачатковую адукацыю ён атрымаў ад свайго дзеда, які навучаў унука царкоўнай азбуцы і чытанню. Дзядзька Мацвея, святар вёскі Меншыя Можары, вучыў яго арыфметыцы і граматыцы. У 1870 годзе Любаўскі паступае ў Сапажкоўскае духоўнае вучылішча, а ў 1874 годзе працягвае навучанне ў Разанскай духоўнай семінарыі. Пасля выдатнага яе заканчэння Любаўскі едзе ў Маскву.

Спрыт і працавітасць дапамаглі яму ўладкавацца на новым месцы і ў 1878 годзе паступіць на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. На юнака тады мелі ўплыў выкладчык рускай гісторыі Папоў, дацэнт кафедры рускай гісторыі Ключэўскі і выкладчык усеагульнай гісторыі Гер’е. У 1882 годзе пад кіраўніцтвам Ніла Папова Любаўскі стварае працу «Дворяне и дети боярские в Московском государстве», за якую атрымлівае званне кандыдата, залаты медаль і прэмію імя Ісакава.

У верасні 1886 года Мацвей Любаўскі ўладкоўваецца настаўнікам гісторыі ў прыватную гімназію. З 1887 года дае ўрокі геаграфіі ў 2-й жаночай гімназіі і Марыінскім вучылішчы. У 1892 годзе ён надрукаваў дысертацыю «Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута». Гэтая фундаментальная праца па Вялікім Княстве Літоўскім была прысвечана памяці Н. Папова.

31 траўня 1894 года Любаўскі атрымаў званне магістра і месца ў Маскоўскім універсітэце, дзе працаваў да 1930 года.

28 траўня 1901 года за працу «Литовско-русский сейм» Любаўскаму наданае званне доктара рускай гісторыі. А ў 1902 ён стаў пераемнікам Ключэўскага на кафедры.

У 1908 годзе Любаўскі абраны дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта. На той час прыпаў новы рэвалюцыйны ўздым, і міністр народнай асветы Касо забараніў любыя студэнцкія зборы, акрамя навуковых. Мацвей Кузьміч, прыхільнік «партыі 17 кастрычніка», спрабаваў спыніць выкладчыкаў, што ішлі ў адстаўку ў знак пратэсту, бараніў студэнтаў. Мерапрыемствы, скіраваныя на захаванне ладу ва ўніверсітэце, узнялі аўтарытэт вучонага. У 1911—1917 гадах ён двойчы быў абраны на рэктара.

З прац Любаўскага ў гэты час трэба адзначыць «Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно» (1910), што стаў адным з падмуркаў далейшых даследванняў на гэтую тэму і быў прызнаны важкім унёскам у гістарычную навуку сучаснымі яму і пазнейшымі гісторыкамі, у прыватнасці Пашутам; і «Историю западных славян» (1917).

Любаўскі адмоўна ставіўся да бальшавіцкай рэвалюцыі, але і ў гэты цяжкі час працягваў чытаць лекцыі ва ўніверсітэце, клапаціўся пра вывучэнне і захаванне архіўных матэрыялаў. За дасягненні ў архіўнай справе і свае ранейшыя даследаванні Любаўскі ў 1929 годзе атрымаў званне Акадэміка Навук СССР.

У 1930 годзе Мацвей Любаўскі разам з іншымі вучонымі быў рэпрэсаваны па «справе акадэміка Платонава» і на 5 гадоў сасланы ва Уфу. Нават там Любаўскі працягваў сваю дзейнасць і вывучаў гісторыю Башкірыі. 22 кастрычніка 1936 года ён памёр.

У 1967 годзе гісторык быў рэабілітаваны і адноўлены ў званні Акадэміка.

У 1891 годзе ажаніўся з Наталляй Валярыянаўнай Зызыкінай, выпускніцай прыватнай гімназіі Вінаградскай, дзе ён быў настаўнікам. З ёю нарадзіў 6 дзяцей.

Зноскі

  1. а б LIMIS
  2. Любавский Матвей Кузьмич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Любавский Матвей Кузьмич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Любавский Матвей Кузьмич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Д. В. Карев. Академик М. К. Любавский: вехи судьбы и творчества // Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 17-41. — 397 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). — ISBN 978-985-08-1502-6.
  • Любаўскі Мацвей Кузьміч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 441. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.