Сойм Вялікага Княства Літоўскага
Вальны сойм — саслоўна-прадстаўнічы орган Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI ст. Меў арыстакратычны характар, дамінавалі ў ім вялікія землеўладальнікі. Пасля заключэння ў 1569 годзе Люблінскай уніі большасць з тых, хто меў права прымаць удзел сойме Вялікага Княства Літоўскага, атрымалі правы і на ўдзел у аб’яднаным сойме Рэчы Паспалітай.
Узнікненне
[правіць | правіць зыходнік]| Спіс соймаў Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Вялікі князь | Месца | Колькасць |
| Казімір Ягайлавіч (1440—1492) |
Вільня | 7 |
| Брэст | 4 | |
| Гродна | 2 | |
| Навагрудак | 1 | |
| Аляксандр Ягайлавіч (1492—1506) |
Вільня | 3 |
| Жыгімонт Стары (1506—1548) |
Вільня | 13 |
| Брэст | 4 | |
| Гродна | 1 | |
| Навагрудак | 1 | |
| Жыгімонт Аўгуст (1548—1564) |
Вільня | 3 |
| Мінск | 1 | |
| Агулам | 40 | |
Складванне сойма як саслоўна-прадстаўнічага органа мае карані ў вечавых традыцыях і звязана з развіццём саслоўнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стагоддзях. Традыцыя склікання сходаў і з’ездаў прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў паўстала на месцы агульназемскіх сходаў. У аснове з’ездаў было ўяўленне пра роўнасць усіх прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя (князёў, паноў і баяр-шляхты), якое грунтавалася на ўладанні ўсімі ім зямлёй на адным для ўсіх рыцарскім праве, то-бок за абавязак ваеннай службы. Ператварэнне з’ездаў ваеннаслужылых асоб у прадстаўнічы орган баярска-шляхецкага саслоўя адбылося на фоне афармлення правоў ім прывілеяў на ўзор польскай шляхты, у тым самым часам рашэнні сойма абмяжоўвалі ўладу вялікага князя[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Радаман А. Сойм // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 606—611. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Довнар-Запольский М. В. Спорные вопросы в истории Литовско-Русского сейма // Журнал Министерства народного просвещения. — 1901. — № 9. — С. 454—498.
- Леонтович Ф. И. Веча, сеймы, сеймики в Великом княжестве Литовском // Журнал Министерства народного просвещения. — 1910. — № 2. — С. 233—274; № 3. — С. 37—61.
- Максимейко Н. А. Сеймы Литовско-Русского государства до Люблинской унии 1569 года. — Харьков, 1902. — 205 с.
- Любавский М. К. Литовско-русский Сейм. Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешней жизнью государства. — М.: Университетская тип., 1909. — 1160 с.
- Halecki O. O początkach parlamentaryzmu litewskiego // Sprawozdania z czynności i posiedzeń Akademii Umiejętności w Krakowie. — T. 20. — Nr 8. — Sierpień — wrzesień — październik, 1915.