Сон (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сон, расліна)
Сон

Сон лугавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pulsatilla Mill.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18797
NCBI  46977
EOL  23768952
IPNI  325533-2

Сон[3][4] (Pulsatílla) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Налічвае больш за 35 відаў, пашыраных ва ўмераных раёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі паводле базы даных «Растения Беларуси» 2 віды: сон лугавы, або чарнеючы (Pulsatilla pratensis) і сон шыракалісты (Pulsatilla patens), а таксама іх агульны гібрыд Pulsatilla × wolfgangiana[5], але трэба ўлічваць, што паводле сучасных уяўленняў пра сістэматыку прадстаўнікоў роду, вялікую колькасць відаў, што раней уключалі ў род Сон, цяпер адносяць да роду кураслеп (Anemone), у тым ліку і вышэй згаданыя віды[6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Род уключае ў сябе травяністыя шматгадовыя расліны з доўгім карэнішчам і стромкім сцяблом. Вышыня раслін — ад 5 да 40 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Колер кветак звычайна фіялетавы. Плод — арэшак.

Сцябло, лісце і пялёсткі кветак звонку маюць драбнюткія валаскі.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка СССР 1976 года (ЦФА (ІТЦ «Марка») № 4650).

Многія віды, якія раней уключаліся ў род Сон, цяпер уключаюцца ў род кураслеп (Anemone). Марфалагічна сны выразна адрозніваюцца ад кураслепу наяўнасцю доўга апушаных песцікаў на плодзе пры плоданашэнні. Пры ўключэнні ў род Кураслеп таксанамічна правільнай назвай будзе Anemone sect. Pulsatilla (Mill.) DC., 1817. При вылучэнні асобнага роду ў яго ўключаецца ад 17[6] да 33 відаў[7].

Віды роду, якія ўключаюца паводле базы даных The plant list[6]:

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Ядавітыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн 2002.
  5. База Растения Беларуси
  6. а б в База даных The plant list
  7. Wang Wencai; Bruce Bartholomew. Pulsatilla // Flora of China. — 2001. — Vol. 6. — P. 329—333.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Прострел (Pulsatilla) (руск.)
  • Прострел: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)