Сон[1][2] (Pulsatílla) — родкветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Налічвае больш за 35 відаў, пашыраных ва ўмераных раёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі паводле базы даных «Растения Беларуси» 2 віды: сон лугавы, або чарнеючы (Pulsatilla pratensis) і сон шыракалісты (Pulsatilla patens), а таксама іх агульны гібрыд Pulsatilla × wolfgangiana[3], але трэба ўлічваць, што паводле сучасных уяўленняў пра сістэматыку прадстаўнікоў роду, вялікую колькасць відаў, што раней уключалі ў род Сон, цяпер адносяць да роду кураслеп (Anemone), у тым ліку і вышэй згаданыя віды[4].
Многія віды, якія раней уключаліся ў род Сон, цяпер уключаюцца ў род кураслеп (Anemone). Марфалагічна сны выразна адрозніваюцца ад кураслепу наяўнасцю доўга апушаных песцікаў на плодзе пры плоданашэнні. Пры ўключэнні ў род Кураслеп таксанамічна правільнай назвай будзе Anemone sect. Pulsatilla (Mill.) DC., 1817. При вылучэнні асобнага роду ў яго ўключаецца ад 17[4] да 33 відаў[5].
Віды роду, якія ўключаюца паводле базы даных The plant list[4]: