Спандыліт
Спандыліт | |
---|---|
МКБ-10-КМ | M46 |
МКБ-9-КМ | 720.89[1][2] і 720.8[1][2] |
DiseasesDB | 27077 |
MeSH | D013166 |
![]() |
Спандылі́т[3] — хранічнае захворванне, пераважна інфекцыйнага характару, запаленне структурных элементаў пазваночніка.
Вылучаюць спецыфічныя формы (туберкулёзны, грыбковы, сіфілітычны, ганарэйны, тыфозны і інш.) і неспецыфічныя (гематагенны, гнойны, рэўматоідны і інш.). Праяўляецца спандыліт мясцовым болем, павышэннем тэмпературы цела, слабасцю, павышанай стамляльнасцю.
Праявы спандыліту рознай этыялогіі маюць свае асаблівасці: млявы працяг хваробы і развіццё анкілозаў пры хваробе Бехцерава; фарміраванне кіфозу пры туберкулёзным спадыліце. Пры гнойным спадыліце паступова разбураюцца і дэфармуюцца целы пазванкоў. Пры працяглым цячэнні туберкулёзнага спандыліту развіваецца горб. Скрыўленне пазваночніка выклікае парушэнне функцыі органаў грудной поласці.
Захворванне ўскладняецца абсцэсамі, свішчамі і інш.
Дыягназ удакладняюць з дапамогай метадаў тамаграфіі[3]. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.
Зноскі
- ↑ а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семяненя І. М. Спандыліт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 97. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спондилит // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.