Спаса-Праабражэнская царква (Коматава)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Спаса-Праабражэнская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°34′24,30″ пн. ш. 24°02′25,15″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Коматава |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
| Архітэктурны стыль | з рысамі класіцызму |
| Будаўніцтва | 1844—1846 гады |
| Статус |
|
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Коматава Гродзенскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі, на беразе р. Нёман. Пабудавана ў 1844 — 1846 гг. з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Адназрубная прамавугольная ў плане пабудова з традыцыйнай чацверыковай званіцай з гранёным шатром, накрытая двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, мае арачныя вокны-біфорыумы. Яны разам з лапаткамі ў прасценках ствараюць раўнамерны рытм бакавых гарызантальна ашаляваных фасадаў. Над апсідай узвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. У дэкоры трохнефнага інтэр'ера манументальная алейная размалёўка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Коматава)- Спаса-Праабражэнская царква (Коматава) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Коматава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Коматава) на сайце «Архіварта»
