Спаса-Праабражэнская царква (Краснадворцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Спаса-Праабражэнская царква
52°48′16″ пн. ш. 27°26′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Краснадворцы
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Будаўніцтва 2002
Map

Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Краснадворцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана на сродкі салігорскіх шахцёраў і мясцовых жыхароў на месцы драўлянага храма зруйнаванага ў 1950-я гады.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 годзе па багаслаўленні Філарэта была створана рэлігійная грамада. Набажэнствы здзяйсняліся ў часовым драўляным будынку, абсталяваным пад царкву. У 1999 годзе ў недабудаваным храме была адслужана першая літургія.

18 сакавіка 2002 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура храма вырашана ў неарускім стылі ў выглядзе цэнтрычнага вежападобнага 8-граннага 2-яруснага аб’ёму. Верхні светлавы 8-гранны барабан завершаны гранёным шатром з цыбулепадобным купалам і залачоным крыжом. Грані аб’ёму завершаны паўкруглымі закамарамі, прарэзаны па восі сіметрыі трайнымі і адзінарнымі арачнымі вузкімі і высокімі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі над імі, фланкіраваны слаістымі лапаткамі. Нізкі прытвор пад бочкападобным дахам мае арачны перспектыўны ўваходны партал[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]